Каля 800 удзельнікаў сірыйскай незалежнай ініцыятывы грамадзянскай абароны «Белыя шлемы» праз Ізраіль выехалі ў Іарданію.
«Белыя шлемы» дзейнічаюць на тэрыторыях, непадкантрольных Асаду. Эвакуацыя адбылася пасля таго, як сірыйскія ўрадавыя войскі пры дапамозе расійскага экспедыцыйнага корпуса захапілі апазіцыйны анклаў на паўднёвым захадзе краіны ў раёне горада Дэр'а.
Іарданскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што сірыйцы прыбылі ў Іарданію часова. Іх пагадзіліся прыняць Брытанія, Нямеччына і Канада. Перасяленне адбудзецца цягам трох месяцаў.