Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Павел, у відэа на канале «Эхо-ТВ» паразважаў пра чэмпіянат свету па футболе, які нядаўна прайшоў у Расіі.

«Я шчыра рады, што ў нас добрыя спартсмены. Я неяк пытаюся ў суседа: «Якія ў цябе ўражанні ад гэтага чэмпіянату?» А ён мне кажа: «Ведаеце, я парадаваўся, што наша краіна заняла нейкае там месца, але мне ад гэтага ні горача ні холадна. Я нічога не набыў і нічога не страціў», — сказаў Павел.

Зборная Беларусі не ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболе, зборная Расіі дайшла да чвэрцьфіналу.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел жыве па запрашэнні кіраўніка дзяржавы непасрэдна ў яго рэзідэнцыі ў Драздах. Пра гэта ён нядаўна пацвердзіў на судзе над былым кіраўніком выдавецтва Беларускага Экзархата Уладзімірам Грозавым.

Мітрапаліт Павел жыве ў Беларусі ад пачатку 2014 года, ён па-ранейшаму не мае беларускага грамадзянства.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?