Літаратура55

Максім Кутузаў стаў лаўрэатам прэміі «Еўракон» з кнігай «Князь-ваўкалак»

Па выніках міжнароднай прэміі Еўракон-2018 лаўрэатам у намінацыі «Крызаліс» стаў Максім Кутузаў. Беларускі пісьменнік атрымаў узнагароду для дэбютантаў са сваёй кнігай «Князь-ваўкалак», якую ён напісаў ва ўзросце 20 гадоў.

«Князь-ваўкалак» — фэнтэзійна-прыгодніцкі раман. Галоўны герой кнігі, сярэднявечны князь, мае незвычайную здольнасць — ператварацца ў ваўка. На працягу твора чытач назірае, як малады і маладасведчаны кіраўнік вялікай дзяржавы спрабуе сумяшчаць асабістае жыццё і дзяржаўныя абавязкі. Людзі звычайна думаюць, што жыццё князя прыемнае і бесклапотнае. Але ці такое яно насамрэч?

У інтэрв’ю «Будзьме» на пытанне, чаму менавіта фэнтэзі, Максім адказвае: «Мне цікавае тое, што немагчыма сустрэць у рэальным жыцці. Бо тыя ж хваробы, злачынствы, меладрамы і так сустракаюцца на кожным кроку. Мне, напрыклад, хапае гэтага ўсяго ў жыцці. Вось і з кнігамі так — мяне цікавіць тое, што ўбачыць на ўласныя вочы немагчыма: фэнтэзі, гісторыі пра тое, што адбывалася шмат стагоддзяў таму».

Узнагарода «Еўракон» уручаецца з 1972 года Еўрапейскім таварыствам навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society), куды ўваходзяць як прафесійныя пісьменнікі-фантасты, так і аматары фантастыкі. Цяпер у ESFS 22 еўрапейскія краіны.

Набыць кнігу лаўрэата можна на сайце halijafy.by ці ў кнігарні выдавецтва на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 47).

Каментары5

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі1

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму20

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе4

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія6

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА22

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі1

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі

Галоўнае
Усе навіны →