У Браслаўскім раёне п'яны мужчына скраў машыну аднавяскоўца, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Ноччу 21 ліпеня ў Браслаўскім раёне скралі аўтамабіль «Опель Астра». П'янаму жыхару мястэчка Друя тэрмінова спатрэбілася ў Браслаў, і ён вырашыў скрасці аўтамабіль у свайго аднавяскоўца. Гаспадар машыны заўважыў крадзеж літаральна праз некалькі хвілін пасля знікнення і патэлефанаваў у міліцыю.

Выкрадальнік вырашыў схітраваць. Ён не даехаў да Браслава і кінуў аўтамабіль у полі і пайшоў пешшу. На ўваходзе ў горад яго затрымалі міліцыянеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0