Ён павялічвае прэзыдэнцкі тэрмін да шасьці гадоў і робіць іншыя дробныя папраўкі, якія зьмяняюць балянс сілаў у Расеі. Пачатак рэальнага дваяўладзьдзя ці падзеньне Пуціна?

Пра гэта было нечакана заяўлена ім сёньня падчас пасланьня Фэдэральнаму сходу. Характэрна, што Мядзьведзеў аднёс дату свайго дакладу на 5 лістапада, калі ўвесь сьвет сочыць за Амэрыкай, а не Масквой.

Мядзьведзеў мяркуе, што папраўкі аб тэрмінах прэзідэнцкіх паўнамоцтваў — не рэформа, а карэкціроўка канстытуцыі.

Таксама падчас выступу сёньня Мядзьведзеў зазначыў, што:

Расея разьмесьціць «Іскандэры» пад Калінінградам у адказ на разьмяшчэньне сыстэмы ПРА ў Польшчы і Чэхіі (пра Беларусь як пляцдарм не было сказана ні слова),

вайна ў Паўднёвай Асеціі — «гэта зачэпка для ўводу войскаў NATO ў Чорнае мора і паскоранага разьмяшчэньня ПРА ў Эўропе».

Прэзыдэнт Расеі сказаў, што Расея на Каўказе не адступіць:
«Наш народ духоўна і маральна багаты, нам ёсьць чым ганарыцца, ёсьць, што любіць і што абараняць і да чаго імкнуцца. Таму мы не адступім».
ЗША вінаватыя ў сусьветным крызісе, сказаў Мядзьведзеў,

«Сусьветны фінансавы крызыс таксама пачынаўся як лякальнае НЗ — на нацыянальным рынку ЗША, якія потым пацягнулі за сабой уніз усе фінансавыя рынкі планеты -- і крызіс набыў глябальны маштаб».

Выказаўся прэзыдэнт Расеі і пра абраньне Барака Абамы:

«У нас няма праблем з амэрыканскім народам, у нас няма антыамэрыканізму, і мы спадзяемся, што з нашымі партнёрамі, новай адміністрацыяй ЗША будзе зроблены выбар на карысьць паўнавартых адносінаў з Расеяй».

Прамова Мядзьведзева доўжылася 85 хвілін і 58 разоў перарывалася апладысмэнтамі, палічылі расейскія журналісты. Прычым Пуцін запляскаў першы, калі пайшла гаворка пра ўзмацненьне кантролю Думы над урадам, а Міронаў — аб новым прынцыпе фармаваньня верхняй палаты парлямэнту, процілеглым таму, які прапаноўваўся Міронавым самім. Ня відна было, ці ўдзельнічалі ў авацыі Жырыноўскі і Зюганаў, лідэры расейскай псэўдаапазыцыі, калі Мядзьведзеў прапанаваў унесьці зьмены ў Закон аб партыях, якія б абмяжоўвалі колькасьць тэрмінаў, якія могуць сядзець на чале сваіх партый іх лідэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?