Актывісты Партыі камуністаў Беларускай маюць намер 7 лістапада ўскласці кветкі да помніка Леніну ў Мінску.

Як паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар ПКБ Сяргей Вазняк, члены партыі традыцыйна ў гэты дзень ускладаюць кветкі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці. «Ніякіх заявак на правядзенне акцыі мы не падаем, бо ўскладанне кветак не з\’яўляецца масавай акцыяй. Проста людзі прыходзяць з кветкамі да помніка і ўскладаюць іх», — сказаў С.Вазняк.

Прадстаўнік ПКБ зазначыў, што 75 гадоў таму, 7 лістапада 1933 года, адбылося адкрыццё помніка Леніну працы скульптара і мастака Мацвея Манізера.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0