У райвыканкамы разасланы загад аб арганізацыі ў кожным раёне канцэртаў Жанэт, паведамляе «Комсомольская правда в Беларусі».

Падстава — маўляў, у межах «спартова-культурнай акцыі ў рамках Году здароўя пад дэвізам «За здаровую сям'ю!».

«Загадваем: правесьці з 9 кастрычніка да 14 сьнежня 2008 году спартова-культурную акцыю ў межах Году здароўя пад дэвізам «За здаровую сям'ю!» (далей – акцыя) з удзелам сьпявачкі Жанэт у гарадах і раёнах Берасьцейскай, Віцебскай і Менскай абласьцей», — піша ў дакумэнце.

Пры гэтым канцэрты будуць платнымі. У такіх выпадках — указіўка зьверху, платныя канцэрты — прадпрыемствы абавязваюць выкупляць квіткі на канцэрты.

Варта адзначыць, што ў сталіцы ўжо даўнавата цыркулююць чуткі пра небясьпечныя сувязі гэтай сьпявачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?