Спецыяльная следчая служба (ССС) Арменіі звярнулася ў суд з просьбай арыштаваць былога прэзідэнта краіны Роберта Качарана, які кіраваў краінай з 1998 па 2008 гады.

«Былы прэзідэнт Роберт Качаран абвінавачваецца ў тым, што з групай людзей зрынуў канстытуцыйны парадак у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2008 года», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

Качарана абвінавачваюць у падзеях 1-2 сакавіка 2008 года. Напярэдадні ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары. Качаран да таго часу ўжо кіраваў два тэрміны і больш не мог прэтэндаваць на пасаду кіраўніка дзяржавы. Ён падтрымаў кандыдатуру прэм'ер-міністра Арменіі Сержа Саргсяна, які і перамог на выбарах.

Прыхільнікі кандыдата ад апазіцыі Лявона Тэр-Петрасяна ладзілі масавыя акцыі пратэсту на плошчы Свабоды ў Ерэване. 1-2 сакавіка паліцыя жорстка разагнала пратэстоўцаў. 10 чалавек загінулі, многія атрымалі раненні. Качаран абвясціў 20-дзённае надзвычайнае становішча, пасля якога адбыліся арышты і чысткі сярод лідараў апазіцыі.

Качарану пагражае да 15 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?