Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запрасіў свайго амерыканскага калегу Дональда Трампа ў Маскву, перадае РІА Новості.

Пуцін абвясціў, што Трамп настроены на далейшыя сустрэчы. «Я таксама гатовы», — сказаў ён падчас прэс-канферэнцыі.

Па словах Пуціна, кантакты з ЗША працягваюцца, неўзабаве магчымыя сустрэчы на міжнародным узроўні. «Вялікім плюсам прэзідэнта Трампа з'яўляецца тое, што ён імкнецца да выканання сваіх абяцанняў, перш за ўсё, дадзеных выбаршчыкам — амерыканскаму народу», — дадаў прэзідэнт Расіі.

У адміністрацыі ЗША заявілі, што прэзідэнт Дональд Трамп адкрыты да прапановы наведаць сталіцу Расіі, паведаміла Bloomberg. Аднак у Белым доме таксама сказалі, што афіцыйнага запрашэння з Масквы пакуль не атрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?