Гродна стане першым горадам у Беларусі, дзе квітанцыі аб квартплаце стануць каляровымі. Праўда, для іх атрымальнікаў — гэта наўрад ці стане падставай для радасці. Бо жоўтыя квітанцыі будуць дасылаць толькі па адрасах даўжнікоў, паведамляе «Гродна+».

Атрымліваць іх будзе далёка не кожны, хто знаходзіцца ў спісах неплацельшчыкаў. Кожны месяц жоўтыя квітанцыі будуць з'яўляцца ў паштовых скрынях таго дома, дзе на дадзены момант маецца самая вялікая пратэрміноўка па плацяжах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0