Ужо два гады жыхары Баранавіч спрабуюць дабіцца стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі №4, што знаходзіцца ў цэнтры горада.

Чарговая сустрэча бацькоў з кіраўніцтвам горада адбылася 25 ліпеня. На ей прысутнічалі старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі, кіраўнік упраўлення па адукацыі Сяргей Пузікаў і праваабаронца Сяргей Гоўша.

— На сустрэчы нам прапанавалі адкрыць клас у СШ №9. Гэта ўжо лепш, чым школа №16, бо знаходзіцца ў цэнтры, — расказала Intex-press Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласніц. — Канечне, гэта нас здзівіла, мы чакалі горшага. Пасля сустрэчы з’явілася надзея на адкрыццё класа ў гімназіі.

27 ліпеня бацькоў бацькоў выклікаў кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкаму. Па словах Таццяны Малашчанка, ён прапанаваў яшчэ адзін варыянт:

— Дзяцей могуць узяць у гімназію, але ў першым класе яны будуць займацца ў дзіцячым садку. А ўжо з другога класу будуць вучыцца ў самой гімназіі.

Сяргей Пузікаў расказаў бацькам, што цяпер вырашаецца, у якім садку змогуць займацца іх дзеці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?