Канстанцінопальскі Патрыярх Варфаламей I адмовіўся ад прапановы Патрыярха РПЦ Кірыла адсвяткаваць у Маскве 1030-годдзя Хрышчэння Русі, паведамляе прэс-служба ўкраінскай памеснай праваслаўнай царквы.

У Канстанцінопалі паведамілі, што іх прадстаўнікі ўсё ж прымуць удзел у святкаванні юбілею Хрышчэння Русі. Праўда, не ў Маскве, а ў Кіеве.

«У адказе Сусветнага Патрыярха таксама адзначана, што святы з нагоды 1030-годдзя Хрышчэння Кіеўскай Русі адбудуцца ў Кіеве, у якіх прадстаўнікі Сусветнага Патрыярха возьмуць удзел 28 ліпеня», — перадаюць словы прадстаўнікоў Канстанцінопаля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0