СБУ заявіла, што ідэнтыфікавала асобы 206 наймітаў расійскай ПВК Вагнера, якія бралі ўдзел у ваенных дзеяннях у Сірыі ў лютым гэтага года. Сцвярджаецца, што сярод іх — 11 беларусаў, імёны і фота шасці ўкраінскія чэкісты апублікавалі.

Иллюстрация: Служба безопасности Украины

Ілюстрацыя: СБУ.

Руслан Бабінін

У спісе СБУ згаданы 51-гадовы мінчук Руслан Бабінін. Служба адзначае, што гэты ж чалавек у 2003 годзе быў у сюжэце канала «Расія 1» аб байцах Французскага замежнага легіёна.

Скриншот из телесюжета программы

Скрыншот праграмы «Спецыяльны рэпарцёр» на «Расія 1».

На той момант мужчына служыў у легіёне 6 гадоў, паводле яго слоў, кіроўцам у інжынерных войсках. Але збіраўся неўзабаве мяняць працу і дзяліўся марай: купіць мікрааўтобус і вазіць турыстаў па Блакітным беразе.

Калегі з такім жа імем памятаюць выпускніка 1991 года з Вышэйшага вайскова-палітычнага авіяцыйнага вучылішча ў горадзе Кургане (Расія). Згадвалі, што Руслан Бабінін з чацвёртай роты (называлі яшчэ «Боб») пераехаў у Францыю, служыць у легіёне. Мабыць, гаворка пра таго ж самага чалавека.

У сеціве ёсць некалькі старонак Руслана Бабініна (той жа чалавек з сюжэта); дата нараджэння і адукацыя супадаюць. Там ён пазначыў, што жыве ў Парыжы, а з 2006 года працуе прадпрымальнікам у сферы турызму. Большасць сяброў і здымкаў — з Францыі, хоць пару тыдняў таму паведамляў пра сваё знаходжанне ў Расіі.

У 2000-я гэтага ж чалавека шукаў мужчына, які пазнаў у тэлесюжэце аб Французскім легіёне свайго зводнага брата. Згадваў, што сам Руслан нарадзіўся ў Грозным у 1967 годзе (дата супадае), потым сям'я жыла ў Алма-Аце (Казахстан), а пасля брат перабраўся з маці ў Беларусь. Па яшчэ адных даных, жанчына па-ранейшаму жыве ў адным з беларускіх абласных цэнтраў.

На паведамленні Tut.by ні Бабінін, ні яго маці не адказалі.

Эдвард Давыдаў

У спісе СБУ — 27-гадовы ўраджэнец горада Іванава Эдвард Давыдаў. Як паведамляе ўкраінскі партал «Міратворац», Эдвард Давыдаў — «беларускі найміт, удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, сябра расійскай ПВК (прыватнай вайсковай кампаніі)». Аднак доказаў яго ўдзелу ў баявых дзеяннях у Сірыі спецслужба не падала.

Фото: vk.com/id71751850

Эдвард Давыдаў. Фота: vk.com/id71751850.

Эдвард Давыдаў нарадзіўся і вырас у Іванаве, у 2008 годзе скончыў мясцовую сярэднюю школу.

— Яго выхоўвала маці, — распавёў сябар дзяцінства Юрый і дадаў, што пасля заканчэння школы хлопец застаўся сіратой, братоў і сясцёр у яго таксама не было.

Пасля школы Эдвард сышоў у войска. Службу праходзіў у Слоніме. Былыя калегі пра яго адгукаюцца станоўча.

— Пазітыўны пафігіст, — распавёў былы калега Максім.

Пасля войска Эдвард з'ехаў у Расію працаваць «на будаўнічых шабашках». Перыядычна прыязджаў на радзіму да сяброў. Па словах знаёмых, Давыдаў апошні раз прыязджаў на малую радзіму каля чатырох месяцаў таму.

Сябры характарызуюць яго як «адэкватнага» і «спакойнага» чалавека. Навіны пра яго ўдзел у вайне ў Сірыі або канфлікце на ўсходзе Украіны яны ўспрынялі са здзіўленнем.

На старонцы Эдварда ў сацсетках горадам пражывання названая Масква. Апошні допіс датуецца сакавіком 2013 года. У альбомах знаходзяцца фатаграфіі са службы, работы і сустрэч з сябрамі. Звязацца з ім не атрымалася.

Сяргей Сазанаў

Фото: Иван Яриванович, TUT.BY

Сяргей Сазанаў. Фота: Іван Ярыванавіч, Tut.by.

Сазанаў — былы міліцыянт. Падчас службы не аднойчы атрымліваў званні «Найлепшы супрацоўнік міліцыі», раскрыў дзясяткі крымінальных спраў, у 90-я асабіста затрымліваў асабліва небяспечных удзельнікаў злачынных груповак. Пра гэта шмат разоў пісалі газеты: вось ён выратаваў на пажары чалавека, вось — выцягнуў з вады дзяўчынку, якая танула, потым — яшчэ трох чалавек… Але пасля 17 гадоў службы Сяргей нечакана для ўсіх сышоў з органаў. Кажа, што «не захацеў больш быць у сістэме».

Затым у лёсе былога міліцыянта пачалі адбывацца дзіўныя падзеі. Падрабязнасцей Сазанаў не расказваў. Казаў толькі адно: супраць яго ў роднай Рэчыцы нібыта арганізавана цкаванне, маўляў, не мог нават уладкавацца на працу.

Гэта ж праз два гады нам расказаў і яго знаёмы.

У Сяргея Сазанава ёсць старонка ў сацыяльнай сетцы, але яна не абнаўлялася на працягу некалькіх гадоў. 27 ліпеня звязацца з ім не ўдалося.

Вадзім Юшкевіч і Канстанцін Гірс

Вадзіму Юшкевічу 37 гадоў, скончыў школу ў Наваполацку, Акадэмію МУС Беларусі.

Вадзім спартыўны, цікавіцца футболам, хакеем, экстрэмальнымі відамі спорту.

Аднак апошні раз у сацыяльных сетках ён быў некалькі гадоў таму.

Мужчына зарэгістраваны на адным з расійскіх сайтаў знаёмстваў — там напісана, што жыве ён у Данецку, Украіна.

32-гадовы Канстанцін Гірс у войску служыў у ПДВ. На асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы шмат відэа, прысвечаных гэтаму роду войскаў, а таксама вулічным рукапашным баям.

Фото: vk.com

Гэта фота Канстанцін Гірс загрузіў у 2015 годзе. Фота: vk.com.

Быў індывідуальным прадпрымальнікам. У якасці ІП быў зарэгістраваны ў Наваполацку. У лютым 2016 го структура знаходзілася ў працэсе ліквідацыі. Прадпрымальніцкая дзейнасць не ажыццяўлялася на працягу 12 месяцаў запар.

Чалавек, які адказвае ў сацсетках як Канстанцін Гірс, адмовіўся размаўляць з карэспандэнтам.

Знайсці інфармацыю пра Аляксандра Ступніцкага не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?