Актывіста Змітра Дашкевіча будуць судзіць за абразу дырэктара Бараўлянскага лясгаса Аляксандра Мірановіча. 

Фота: Раман Пратасевіч.

Фота: Раман Пратасевіч.

Дашкевіч ужо атрымаў копію пратакола. Актывіста вінавацяць у абразе службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў.

Нагадаем, у пачатку ліпеня Мірановіч спрабаваў не даць Дашкевічу ўсталяваць крыжы ў Курапатах.

Сам Зміцер Дашкевіч кажа, што не ведае, чым мог абразіць службоўца.

«Ну дакладна, што я не аблаяў яго матам. Можа, пакрыўдзіўся на цытаванне Бібліі? Я ўзгадаў выраз «не кідайце перлы перад свіннямі», але ж свіннёй яго не называў, — распавёў «Нашай Ніве» Дашкевіч. — Ну і калі Мірановіч пачаў крычаць, што павырывае ўсе крыжы, я сказаў яму: «Сыдзі ў імя Ісуса Хрыста!». Ён тады пракрычаў мне ў адказ, што тое абраза».

Таксама 2 жніўня Дашкевіча чакае суд за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Сам ён мяркуе, гэта звязана са стаяннем у Курапатах з расцяжкай «Курапаты — дарога смерці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?