6 лістапада вядомаму беларускаму пісьменьніку была зробленая апэрацыя з нагоды інфаркту. Зараз ён папраўляецца і прасіў перадаць прывітаньне ўсім сваім сябрам, чытачам і слухачам.

Голас Арлова вясёлы як заўсёды: «Не дачакаюцца!», свой улюбёны адказ на пытаньне пра здароўе ён не згадаў, але пасьля цяжкай апэрацыі гучаў даволі бадзёра і аптымістычна.

Тэрміновая апэрацыя, якую зрабілі у рэспубліканскім навукова-практычным кардыялягічным цэнтры у Менску, паводле лекараў, прайшла пасьпяхова. Цяпер Уладзімер Алоў знаходзіцца ў рэанімацыі і пачынае курс рэабілітацыі.

Напярэдадні пісьменьнік знаходзіўся у Лёндане, дзе выступаў на Дзядах і браў удзел у калёквіюме, прысьвечаным Янку Купале і Якубу Коласу. Тэма яго выступу – «Зыход паэта зь яснай явы: вэрсіі Купалавай сьмерці». Па прылёце ў Менск зьвярнуўся да лекараў, быў адразу шпіталізаваны і праапэраваны.

* * *

Рэдакцыя зычыць Уладзімеру Арлову як найхутчэй выйсьці на сваё. Нашы сэрцы - з Вашым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?