На канцэрце «Рок за Баброў» 4 жніўня Сяргей Міхалок выказаўся пра смерць Аляксандра Кулінковіча.

«Мне здаецца, троху яго падкасіла ўся гэта свінячая, бульбяная, шэрая валтузня, якая ўзнікла некалькі месяцаў таму ў інтэрнэт-прасторы.

Няхай тыя, хто цяпер выцірае свае гнеўныя пасквілі, усе свае злосныя жарцікі наконт Сашы Кулінковіча, абатруць слёзы ўспамінаў. І, сябры, вам не перакрэсліць той старонкі, калі вы пакрыўдзілі кагосьці дарэмна. Таму што Саша Кулінковіч з таго часу, калі яму можна было забараніць выступаць там, дзе ён хоча, але яго ніколі нельга было прымусіць выступаць там, дзе ён не хоча», — сказаў са сцэны Сяргей Міхалок.

Музыка назваў «Neuro Dubel» самым недаацэненым панк-гуртом усёй пост-савецкай прасторы.

Відэа: Еўрарадыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0