калі ў Менск на матч з БАТЭ прыедзе гулец «Рэала» Гансала Ігуаін.

У мінулым туры чэмпіянату Гішпаніі «Рэал» на «Санцьяга Бэрнабэў» выйграў у «Малагі» зь лікам 4:3, і

ўсе чатыры мячы ў складзе каралеўскага клюба забіў ураджэнец Брэста (францускага), аргентынскі форвард Гансала Ігуаін.

Гэта першы покер у кар’еры футбаліста, якому 10 сьнежня споўніцца 21 год.

Цікава, што «Малага» тройчы падчас матчу вяла ў ліку: 0:1, 1:2, 2:3, 3:4. Але Ігуаін у адзіночку вырашыў лёс гульні.

Цікава, колькі ён заб’е БАТЭ, матч зь якім пройдзе 25 лістапада на «Дынама»?

Зараз «Рэал» у чэмпіянаце Гішпаніі пасьля 10 тураў дзеліць 3‑4‑е месцы з «Валенсіяй», каманды маюць па 23 балы. Наперадзе «Барсэлёна» (25) і «Вільярэал» (24).

Наступную гульню «Рэал» правядзе 12 лістапада. Гэта будзе матч у адказ каралеўскага кубку супраць «Рэала Уніёна» зь Іруна (Краіна Баскаў), у першым матчы мадрыдцы саступілі 2:3.

15 лістапада ў чэмпіянаце Гішпаніі «Рэал» згуляе ў гасьцях супраць «Вальядаліда». У суботу з гэтага клюба ўдосталь пазьдзеквалася «Барсэлёна» — 6:0. Чатыры мячы на рахунку Самюэля Это’о.

Аляксандар Глеб выйшаў на 75‑й хвіліне, замяніўшы акурат Это’о.

***

«Ювэнтус» у гасьцях перамог «К’ева» — 2:0 (Дэль П’ера, Яквінта), а «Зэніт» згуляў у Пярмі ўнічыю з «Амкарам» — 1:1 (Тымашчук з пэнальці на 80‑й хвіліне зраўняў лік).

 Гансала Ігуаін, фота realmadrid.com

Гансала Ігуаін, фота realmadrid.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?