Еўрасаюз актывуе 7 жніўня блакавальны рэгламент, які абароніць еўрапейскія кампаніі ад санкцый ЗША супраць Ірана. Пра гэта заявіла ў панядзелак на брыфінгу ў Бруселі афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Міна Андрэева.

Рэгламент забараняе еўрапейскім структурам выконваць гэтыя санкцыі, за выключэннем сітуацый, калі гэта будзе зроблена па спецыяльным дазволе Еўракамісіі.

У сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні і міністраў замежных спраў Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі гаворыцца, што ЕС глыбока шкадуе з-за аднаўлення санкцый ЗША супраць Ірана пасля рашэння Вашынгтона выйсці з Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СУПД) па іранскай ядзернай праграме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0