Нецвярозага на вясельным лімузіне супрацоўнікі ДАІ затрымлівалі ў суботу ў Гродне.
У «Лінкальне» з сябрамі да нявесты ехаў жаніх. Пасля таго, як на вуліцы Суворава аўтамабіль спынілі супрацоўнікі ДАІ, ім прыйшлося да месца прызначэння дабірацца на таксоўцы, піша прэс-служба ДАІ Гродзеншчыны. Утрыманне алкаголю ў крыві кіроўцы перавышала гранічна дапушчальнае амаль удвая.
Факт ужывання спіртнога ў той дзень ён адмаўляў. Казаў, што піў піва напярэдадні ўвечары.