Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўступленне Грузіі ў НАТА можа прывесці да катастрафічных наступстваў. Заяву расейскага прэм'ера ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Коммерсант ФМ».

«Гэта (уступленне Грузіі ў НАТА) можа справакаваць страшны канфлікт, незразумела, навошта гэта патрэбна», — сказаў Мядзведзеў.

Кіраўнік расійскага ўрада таксама адзначыў, што вайны ў Грузіі ў 2008 годзе можна было пазбегнуць. «Ніякай непазбежнасці не было», — сказаў Мядзведзеў.

12 ліпеня генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг зноў пацвердзіў намер арганізацыі прыняць Грузію ў альянс. Дзесяць гадоў таму на саміце НАТА ў Бухарэсце кіраўнікі дзяржаў альянсу паабяцалі, што Украіна і Грузія з часам стануць сябрамі НАТА.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, заяўляў, што Расея «вельмі негатыўна» паставіліся б да далейшага пашырэння НАТА праз уваходжанне ў альянс Грузіі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0