Адміністрацыя прэзідэнта ЗША анансавала аднаўленне санкцый супраць Ірана, якія раней адмянілі ў адпаведнасці з ядзерным пагадненнем 2015 года.

Санкцыі набываюць моц у 00:01 у аўторак, 7 жніўня, у адпаведнасці з рашэннем прэзідэнта ЗША выйсці з угоды па іранскай ядзернай праграме.

Новыя санкцыі забараняюць любыя здзелкі з Іранам з выкарыстаннем даляравых банкнот, золата, каштоўных металаў, алюмінію, сталі, камерцыйных пасажырскіх самалётаў і вугалю. У Злучаныя Штаты забаронены імпарт іранскіх дываноў і прадуктаў харчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0