Па стане на канец ліпеня мор рачной рыбы зафіксаваны ў чатырох раёнах Гомельшчыны: у Жлобінскім, Рагачоўскім, Чачэрскім і Буда-Кашалёўскім, паведамляюць «Сільные новості».

Усяму віной — працяглы перыяд дажджоў. Летам, калі тэмпература вады падымаецца, моцныя ападкі і паводкі могуць прывесці да таго, што водная расліннасць пачынае гніць. Гэта прыводзіць да крытычнага скарачэння ўзроўню кіслароду ў вадзе, што, у сваю чаргу, вядзе да вельмі непрыемных наступстваў — у вадаёмах пачынае масава выміраць рыба.

У апошні тыдзень на Гомельшчыне ўстанавілася анамальна гарачае надвор'е, аднак на працягу даволі доўгага часу да гэтага назіраліся моцныя і практычна штодзённыя дажджы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?