Урад усур'ёз задумаўся аб тым, куды падзець лішкі электраэнергіі, якія ўзнікнуць пасля пачатку эксплуатацыі БелАЭС. 6 жніўня ўрад сваёй пастановай унёс змены ў план развіцця электраэнергетычнай сферы да 2025 года. Зацверджаны міжгаліновы комплекс мер па павелічэнні спажывання электраэнергіі да 2025 года.

Па выніках рэалізацыі ўсіх яго запланаваных мерапрыемстваў прырост спажывання электрычнай энергіі чакаецца на ўзроўні 1650 мільёнаў кВт*г у год.

Для гэтага спатрэбіцца 7 мільярдаў 725,6 мільёна рублёў, з іх сродкі бюджэту — 335,02 мільёна рублёў.

Такім чынам урад хоча стымуляваць унутраны попыт на электраэнергію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0