нацыяналізуе банк «Парэкс», а Ісьляндыя спадзяецца ўжо на Кітай.

Латвійскі ўрад нацыяналізаваў другі па велічыні банк краіны — Parex Banka. Прыблізна за тры эўра дзяржава завалодала 51 адсоткам акцыяў «Парэкса», паведаміў прэм’ер‑міністар Іварc Годманіс пасьля дзевяцігадзіннага паседжаньня кабінэта. Міністар фінансаў Атыс Слактэрыс тлумачыў рашэньне так: ураду даводзілася выбіраць — або дапусьціць банкруцтва банку, або падтрымаць фінансавую сыстэму. Банкруцтва абышлося б падаткаплатнікам прыкладна ў мільярд даляраў.

«Парэкс» зьяўляецца найбуйнейшым балтыйскім банкам, які не належыць заходняму ўладальніку. Банк мае свае філіі і прадстаўніцтвы ў пятнаццаці краінах сьвету — ад Узбэкістану да Брытаніі. Першае сваё замежнае прадстаўніцтва Парэкс адчыніў у Беларусі ў 1993 годзе. Яшчэ ў Менску маецца парэксаўская лізынгавая кампанія.

У апошнія гады банк усё шырэй разгортваў сваю дзейнасьць на Захадзе, прывабліваючы людзей высокімі адсоткамі па ўкладох. «Валодаючы актывамі ў памеры 4,3 мільярда эўра, банк «Парэкс» з штаб‑кватэрай у Рызе зьяўляецца адным з найбуйнейшых балтыйскіх банкаў», — гаворыцца на сайце банку. Нямецкая яго старонка нават працягвае бадзёра цьвердзіць: «Банк Парэкс павялічвае свой капітал«.

Пакуль няясна, што будзе азначаць нацыяналізацыя для людзкіх укладаў. Паводле заяваў «Парэксу», банкаўскія ўклады памерам да 50 000 эўра абароненыя латыскім страхавым фондам.

Тым часам ісландзкі ўрад робіць чарговы сумнеўны крок (пасьля ранейшай ідэі пазычаньня расейскіх грошай) для вырашэньня праблемаў фінансавай сыстэмы сваёй краіны. Ісьляндыі пагражае банкруцтва і прэм’ер‑міністар краіны Гейр Хордэ зьвярнуўся па дапамогу да Кітаю. Ён напісаў кітайскаму калегу, але пакуль не атрымаў адказу, паведаміў Хордэ ў радыёвыступе. У цяперашніх абставінах, зазначыў ён, мы «адкрытыя для ўсяго».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?