За мінулыя чацвёра сутак (6—9 лістапада) у Беларусі зарэгістравана 90 дарожна‑транспартных здарэнняў з пацярпелымі. Трыццаць чалавек загінулі, 80 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пра гэта паведамляецца ў прэс‑рэлізе ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

7 лістапада ў Гомельскім раёне аўтамабіль «Фальксваген», якім кіраваў 43‑гадовы жыхар Мазыра, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку вадзіцель, яго 35‑гадовая жонка і 16‑гадовая дачка загінулі, 14‑гадовая дачка была памешчана ў бальніцу.

9 лістапада ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці аўтамабіль «Хонда», за рулём якога знаходзілася 39‑гадовая мінчанка, з’ехаў у кювет і ўдарыўся аб дрэва. Вадзіцель і яе 13‑гадовая дачка загінулі.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе пешаходам пазбягаць руху па праезнай частцы, а ў цёмны час сутак абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі. За мінулыя чацвёра сутак за невыкананне гэтага патрабавання правілаў дарожнага руху ў краіне да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута прыблізна 4.600 чалавек.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0