Заўтра, 1 чэрвеня, яго пакажуць па «Першым нацыянальным»
«Маленькія ўцекачы»
Першы нацыянальны, 12.10.
Беларусь, 2004, рэж. Рэната Грыцкова, Барыс Берзьнер.
Сямейная прыгодніцкая камэдыя
Чатыры маленькія сябры дапамагаюць бабулі, якую дарослыя зьбіраюцца здаць у дом састарэлых...
Карціну распачаў рэжысэр Барыс Берзьнер, але ён памёр. Фільм прадоўжыла Рэната Грыцкова.
Рэната Грыцкова – вучаніца Віктара Турава. Яна здымае дакумэнтальныя стужкі («Апошні герой»), этнаграфічныя відэафільмы з цыклю «Беларускі народны каляндар».
«Маленькія ўцекачы» – другі дзіцячы фільм Грыцковай. За папярэднюю стужку «Як Колька і Пецька ляталі ў Бразілію» (1998) рэжысэрка атрымала шэраг міжнародных прызоў.
«Маленькія ўцекачы» быў названы лепшым дзіцячым фільмам на шэрагу кінафэстываляў, апошні зь якіх – фэстываль дзіцячых фільмаў у Маскве сёлета ў студзені.