6 лістапада пісьменнік быў прааперыраваны хірургам Алегам Паланецкім у сувязі са звужэннем артэрый і дробнаачаговым інфарктам. Пасля таго як стэноз быў ліквідаваны, У.Арлова змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі,
а 10 лістапада перавялі ў кардыялагічнае аддзяленне цэнтра.Потым пісьменнік пройдзе курс аднаўлення ў рэабілітацыйным аддзяленні цэнтра.
У інтэрв’ю БелаПАН У.Арлоў сказаў, што «вельмі расчулены» вялікай колькасцю тэлефонных званкоў сваіх сяброў і прыхільнікаў таленту, якія занепакоены станам яго здароўя. Пісьменнік паведаміў, што, нягледзячы на забарону ўрачоў, спрабуе чытаць і пісаць, бо адчувае сябе нядрэнна.