Журналіста Паўлюка Быкоўскага, які супрацоўнічае з «Нямецкай хваляй», затрымалі на 3 сутак і ён зараз мае статус падазраванага.
Таксама на 3 сутак затрымалі Аляксея Жукава.
Пра гэта паведамляе журналіст Зміцер Лукашук.
Затрыманне журналістаў пацвердзілі таксама ў Следчым камітэце.
Расследаванне працягваецца.