Пад Гродна сярод смецця знайшлі рэвальвер, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На смеццеперапрацоўчым заводзе ў прыгарадзе абласнога цэнтра 7 жніўня работнік пры сартаванні смецця знайшоў газавы рэвальвер. Пра небяспечную знаходку распавялі праваахоўным органам. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі зброю. Рэвальвер Reck Agent адправілі на экспертызу.