21-гадовы хлопец таемна аформіў на сваю знаёмую анлайн-крэдыт, паведамляе БелТА.

Малады чалавек прапанаваў дзяўчыне зарабіць 500 рублёў. Для гэтага ёй неабходна было даць інфармацыю аб сваёй банкаўскай карце для залічэння на яе 3 тысяч рублёў, якія нібыта зарабіў хлопец — каб ён мог іх зняць. Пазней махляр незаўважна ад дзяўчыны ў яе мабільным тэлефоне абраў укладку банка, кліентам якога яна з'яўляецца, і на яе імя аформіў анлайн-крэдыт на суму 3,5 тысячы рублёў.

Пацярпелая звярнулася ў міліцыю пасля таго, як супрацоўнікі банка нагадалі ёй пра неабходнасць пагашэння крэдыту.

Мужчыну пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0