СК правёў ператрусы ў рэдакцыі БТ пасля заявы Антона Матолькі аб выкарыстанні фатаграфіі ў адным з сюжэтаў тэлеканала. Следчыя мяркуюць, што скрадзенае фота ўбачылі каля 15 тысяч гледачоў. Рэдактары тэлеканала затрыманыя і будуць знаходзіцца ў ізалятары як мінімум 3 дні. Да затрыманых не дапускаюць адвакатаў. Tut.by апублікаваў запіс перамоў Давыдзькі і выпускаючага рэдактара. Высветлілася, супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі выкарыстоўвалі выраз «сацыяльная з'ява» кожны раз, калі кралі аўтарскі кантэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?