Чатыры браніраваныя машыны «Кайман» паказалі 7 жніўня на вайсковым парадзе ў гонар 58-годдзя незалежнасці Кот-д'Івуара, паведамляе Tut.by са спасылкай на «вайсковы блог «Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій». «Кайманы» знаходзяцца на ўзбраенні мясцовай жандармерыі.

Фото: koaci.com

«Кайман» распрацаваны спецыялістамі ААТ «140-ы рамонтны завод». Машына здольная зберагчы экіпаж ад куль і аскепкаў. У лабавой частцы абарона «Каймана» вышэйшая, чым у БТР-80. Браня, адпаведная пятаму класу, упэўнена трымае бранябойна-запальныя кулі са снайперскай вінтоўкі СВД. Прадугледжана ў «Кайманах» і супрацьмінная абарона — днішча выканана часткова ў выглядзе літары V, падлога ў месцах размяшчэння дэсанта і экіпажа узмоцнена дадатковай бранёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0