фота - AFP

фота - AFP

фота - AFP

фота - AFP

фота - AFP

фота - AFP

Жыхары балівійскай сталіцы Ля-Пас, члены індыянскага племені імра ладзілі пры канцы тыдню традыцыйнае сьвята «Малы чэрап», падчас якога дэманстравалі чарапы сваіх блізкіх, якія паводле тамтэйшых вераваньняў прыносяць удачу. Індыяне зазвычай захоўваюць чарапы памерлых у хатах, але раз на год з пашанай выносяць іх і гэтак, зь парэшткамі ў руках, крочуць да мясцовых могілак.

Маюць тубыльцы і свайго ўлюбёнца — чэрап «Капітан Віктар», які паводле легенды быў знойдзены празарлівіцай і лічыцца найвялікшым талісманам. «Капітан Віктар», моў пераходны сьцяг, забіраюць з хату ў хату, дзе чэрап «гасьцюе» ня больш за месяц, а падчас сьвята школьнікі, паліцыянты і нават сэнатары прыходзяць аддасьць даніну павагі «Капітану Віктару» і ўпрыгожваюць яго кветкамі і трактуюць цыгарэтамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?