Гэта не Кастрычніцкі пляц у Менску, а маўзалей «Аныт-Кабір» у Анкары.

Гэта не Кастрычніцкі пляц у Менску, а маўзалей «Аныт-Кабір» у Анкары.

 Абдула Гюль, прэм'ер Таіп Эрдаган і лідэр апазыцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі Дэніз Байкал перад маўзалеем.

Абдула Гюль, прэм'ер Таіп Эрдаган і лідэр апазыцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі Дэніз Байкал перад маўзалеем.

 Кемаль Ататурк памёр 70 гадоў таму ў сваёй стамбульскай рэзыдэнцыі - палацы Далмабахчэ.

Кемаль Ататурк памёр 70 гадоў таму ў сваёй стамбульскай рэзыдэнцыі - палацы Далмабахчэ.


Кемаль Атацюрк

Сёньня ў Турцыі адзначаецца 70‑я гадавіна сьмерці першага прэзыдэнта краіны Газі Мустафы Кемаль‑пашы, больш вядомага, як Мустафа Кемаль Ататурк.

Прэзыдэнт краіны Абдула Гюль усклаў кветкі да магілы заснавальніка Турэцкай Рэспублікі.

Пры нараджэньні Ататурк атрымаў імя Мустафа, а мянушку Кемаль («Дасканалы») ён зарабіў сабе ў ваеннай вучэльні за свае матэматычныя здольнасьці.

Што тычыцца імя «Ататурк» (Бацька турак), то яно было яму нададзена 24 лістапада 1934 г. Вялікім нацыянальным сходам Турцыі.

Дзяржаўныя і ўрадавыя асобы краіны наведалі «Аныт Кабір» — маўзалей Атацюрка, пабудаваны ў 1953 г.

euronews

hurriyet.com.tr

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0