Судовы пазоў акцёра да былой жонкі — адказ на папрокі, што ён не дапамагае ёй гадаваць супольных дзяцей, піша bbc.com.

У сераду, 8 жніўня, юрысты Брэда Піта зарэгістравалі судовы пазоў, дзе сказана, што іх кліент заплаціў Анджэліне Джалі каля $ 1,3 мільёна. Яшчэ $ 8 млн акцёр нібыта пазычыў былой жонцы на набыццё новага дома.

Пазоў пададзены ў адказ на папрокі Джалі і яе адвакатаў, якія неаднаразова заяўлялі, што акцёр не дапамагае ёй забяспечваць іх супольных дзяцей. Так, у аўторак, 7 жніўня, адзін з юрыстаў Джалі сказаў, што выплаты, якія Піт ажыццяўляў пасля разводу з актрысай, былі «нязначнымі».

Пара была ў адносінах ад 2005, аднак пабралася толькі ў 2014. У 2016 Джалі падала на развод. У судовым пазове сказана, што заявы актрысы па недастатковай падтрымцы з боку былога мужа — гэта «тонка завуаляваная спроба маніпуляваць СМІ».

Прычынай разводу пары сталі «непрымірымыя рознагалоссі», заяўляла Анджэліна Джалі некалькі гадоў таму. Яна падала на былога мужа ў суд, абвінаваціўшы яго ў жорсткім абыходжанні з дзецьмі. Па словах Джалі, Піт нібыта дазваляў сабе падымаць руку на іх сына. Расследаванне абвінавачванняў не пацвердзіла.

У акцёраў шасцёра дзяцей — трое прыёмных і трое біялагічных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0