У РУУС Цэнтральнага раёна звярнулася дырэктар адной са сталічных крам на праспекце Пераможцаў з просьбай знайсці невядомых, якія скралі з крамы рэчаў на 300 рублёў.

14 ліпеня двое невядомых маладых людзей зайшлі ў краму. Адзін з іх зняў са стойкі куртку і схаваў яе за размешчанымі на стойцы рэчамі. Другі праз некаторы час, забраў куртку і пакінуў краму.

У супрацоўнікаў міліцыі ёсць падставы меркаваць, што маладыя людзі могуць быць датычнымі да серыі крадзяжоў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Іх прыкметы: першы мае на выгляд 22-27 гадоў, рост 165-170 см., сярэдняга целаскладу. Быў апрануты: чорныя штаны, куртка цёмна-сіняга колеру, чорныя красоўкі. Пры сабе меў заплечнік з белым надпісам. Другі меў на выгляд 24-27 гадоў, рост 170-175 см, сярэдняга целаскладу. Был апрануты: светла-шэрыя джынсы, белы джэмпер і чаравікі. Асаблівыя прыкметы: забінтаваная правая рука.

Праваахоўнікі просяць паведаміць інфармацыюю пра гэтых людзей па тэлефонах (8017) 288-02-02, 8 (8029) 177 -73-57 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0