Румынскія пракуроры распачалі крымінальную справу ў сувязі са умяшаннем жандараў падчас антыўрадавай маніфестацыі ў пятніцу на плошчы Вікторыі ў Бухарэсце, паведамляюць інфармагенцтвы.

У суботу вайсковыя пракуроры зарэгістравалі крымінальную справу ў сувязі з метадамі ўмяшання жандараў і інцыдэнтамі, якія адбыліся ў часе маніфестацыі.

Прэзідэнт Клаўс Ёханіс запатрабаваў, каб генеральны пракурор Румыніі тэрмінова пачаў расследаванне і высветліў, як адбылося ўмяшанне жандармерыі для аднаўлення грамадскага парадку падчас пратэстаў і ці законнае яно было.

Напярэдадні падчас разгону масавай маніфестацыі ў Бухарэсце пацярпела каля 450 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0