Аўтамабільнае паліва ад 12 жніўня даражэе на адну капейку, паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

Цана 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,3, АІ-95-К5-Еўра - Br1,38, АІ-98-К5-Еўра - Br1,59, ДТ - Br1,38.

Канцэрн прыняў рашенне працягнуць палітыку паэтапнага падвышэння цэнаў на паліва з улікам фактараў, якія на іх уплываюць: цэнаў на нафту, падаткаў, курсаў валют.

За 7 месяцаў 2018 года кошт нафты для беларускіх НПЗ у параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га павялічылася на 35%. Цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца на ўнутраным рынку, выраслі ў сярэднім на 14%.

«Бягучы ўзровень цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку не кампенсуе НПЗ абгрунтаваныя затраты на вытворчасць, у выніку чаго нафтаперапрацоўчая галіна па выніках працы за студзень-ліпень атрымала страты», - растлумачылі ў прэс-службе канцэрна.

У «Белнафтахіме» дадалі, што на ўнутраным рынку канцэрн прытрымліваецца палітыкі стрымлівання цэнаў. У цяперашні час цана маторнага паліва ў Беларусі ніжэйшыя, чым у суседніх краінах.

«Цяпер кожны беларускі аўтамабіліст фактычна датуецца на 20-30 капеек на кожным літры паліва - больш, чым траціцца заводамі на яго вытворчасць. Таму канцэрн лічыць абгрунтаваным устанаўленне цэны, як мінімум, на ўзроўні, кампенсуючым затраты НПЗ», - падкрэслілі ў прэс-службе.

Тут таксама звярнулі ўвагу, што ў агульных выдатках беларусаў на долю аўтамабільнага паліва прыпадае 2,2%. Для параўнання: на паслугі сувязі беларусы трацяць 3,3%. У выдатках транспартнікаў цана бензіну таксама складае невялікую долю - 4,4%.

Гэта значыць пры росце цаны на паліва на 10% іх выдаткі павялічваюцца не больш чым на паўпрацэнта, звярнулі ўвагу ў канцерне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0