Верталёт Мі-8 з альпіністамі на борце жорстка прызямліўся на ледавік Фартамбек у Таджыкістане. Адзін з пасажыраў — 60-гадовы мінчук Мікалай Шыхаў.

Пра здарэнне паведамляе расійскі тэлеграм-канал Mash:

«Для разумення: «жорсткая пасадка» — гэта нешта сярэдняе паміж крушэннем і аварыйнай пасадкай. На гэты момант вядома аб як мінімум адным загінулым.

Разам з 13 расейцамі, беларусам і іспанцам застаюцца таксама члены экіпажа верталёта — усе грамадзяне Таджыкістана. Яны змаглі выйсці на сувязь з «зямлёй» і паведамілі, што разбіваюць лагер на ноч».

Альпіністы вярталіся з піка Ісмаіла Самоні (раней — пік Камунізма).

Лёс беларуса Мікалая Шыхава пакуль невядомы. Сям’я не мае звестак пра здарэнне.

Шыхаў родам з Адэсы, але вучыўся ў Мінску, матэматык, кандыдат тэхнічных навук. Працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук Беларусі, пасля сышоў у бізнэс. Яго жонка Таццяна таксама захапляецца альпінізмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?