Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс, аўстралійская акторка Ніколь Кідман і емэнская дзяўчынка Нуджуд Алі, якая парушыла законы племені, каб атрымаць развод, названыя часопісам Glamour «Самымі глямурнымі жанчынамі году».

Кандаліза Райс «паставіла жаночае пытаньне на пярэдні плян амэрыканскай жаночай палітыкі», напісаў часопіс, прысьвечаны модзе і жыцьцю знакамітасьцяў.

Часопіс таксама прысудзіў сваю прэмію ў сфэры правоў чалавека адвакату Шадэ Насэр ды яе падапечнай Нуджуд Алі. Будучы ў 10 гадоў заручанай, Алі з дапамогай Насэр распачала судовы працэс, на якім пазоўшчыкі дамагліся гістарычнага для Емэну разводу.

«Алі ды Насэр сваёй рашучасьцю выратавалі іншых маленькіх дзяўчынак ад раньніх шлюбаў», ‑‑ піша Glamour.

 Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.

 Акторка Ніколь Кідман.

Акторка Ніколь Кідман.

 Адвакат Шадэ Насэр (справа) са сваёй падапечнай Нуджуд Алі.

Адвакат Шадэ Насэр (справа) са сваёй падапечнай Нуджуд Алі.

gazeta.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0