Мінскі таксіст скраў у грамадзянкі Чэхіі 5 тысяч крон (каля 450 рублёў у эквіваленце), паведамляе ГУУС.

Грамадзянка Чэхіі 30 ліпеня ехала ў Мінску на таксі. Пасля паездкі жанчына не знайшла свайго кашалька. Грамадзянка Чэхіі звярнулася ў службу таксі па дапамогу, але там ёй сказалі, што ніхто з кіроўцаў не знаходзіў кашалёк.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што згублены кашалёк прыўлашчыў 58-гадовы кіроўца таксі.

Супраць таксіста распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.205 КК (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0