Падчас знаходжання ў Адэсе спявачка Лайма Вайкуле сказала, што не паехала б у Крым, які б ганарар ёй ні прапанавалі. Артыстка дадала, што не мае цёплых пачуццяў да СССР і шчаслівая, што Савецкі Саюз распаўся. Некаторыя расійскія артысты ўжо паспелі асудзіць сваю латвійскую калегу.

Лайма Вайкуле. Фота: Wikimedia Commons.

Лайма Вайкуле. Фота: Wikimedia Commons.

«Я нават не ўяўляла, што людзі такія звяры. Скажу шчыра. Можа быць, таму, што я ніколі не гляджу тэлевізар. Я зараз першы раз яго ўключыла паглядзець, якая рэакцыя, што там адбываецца Мне здаецца, што людзі страцілі розум. Яны абсалютна замбаваныя. Яны нават не чуюць, што кажуць», — заявіла спявачка латвійскім журналістам.

Лайма Вайкуле адзначыла, што ёй абыякава, чым гэты скандал можа скончыцца і шкадуе, што калегі павялі сябе такім чынам.

«Яны паказалі свой твар. Яны бедныя людзі, якія не ведаюць, як сябе паказаць. Я нават не ведаю, што сказаць. Я ў жыцці не каментавала ні аднаго артыста, які нешта рабіў. Гэта проста сорамна, злосна і непрыгожа. Гэта рэўнасць, зайздрасць. Гэта жудасна. Брыдка проста», — лічыць Лайма Вайкуле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0