23 ліпеня ў Бабруйску ў некалькіх раёнах выключылася святло. Тады пра прычыны здарэння не паведамлялася. Як высветлілася, здарэнне звязанае з няшчасным выпадкам.

Бабруйчанін адправіўся лавіць рыбу ў мікрараёне Кісялевічы. Ён прыйшоў да вадаёма і не звярнуў увагу на ЛЭП. Пры гэтым з мужчынам на рыбалку адправіўся маленькі сын. У 18:18 рыбак зачапіў лінію вудай. Магутны разрад цяжка траўмаваў мужчыну, яго да гэтага часу спрабуюць вярнуць да жыцця ў рэанімацыі. Частка горада засталася без святла. На шчасце, дзіця адышло ў гэты час на бяспечную адлегласць ад бацькі і не пацярпела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?