Інфармацыя пра ўвядзенне 1-гадзіннага працоўнага дня на заводзе «Строммашына» ў Магілёве не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта Tut.by паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства. Апавяшчэнне, фатаграфію якога апублікавалі ў суполцы «Магілёў Live» ва «Укантакце», работнікі маглі атрымаць памылкова, кажа антыкрызісны кіраўнік прадпрыемства Сяргей Грынкевіч.

Фото: Оля Лысова, vk.com/ilovemogilev

Фота: Оля Лысова, vk.com/ilovemogilev.

У каментары Tut.by антыкрызісны кіраўнік завода «Строммашына» Сяргей Грынкевіч пацвердзіў, што ў прадпрыемства, якое знаходзіцца ў працэсе санацыi, сапраўды цяжкае эканамічнае становішча, нізкая эфектыўнасць вытворчасці. Таму ў плане фінансавага аздараўлення, які працягнулі да 2023 года, — і аптымізацыя колькасці работнікаў.

Сяргей Грынкевіч патлумачыў, што план аптымізацыі колькасці работнікаў «Строммашыны» не прадугледжвае масавых звальненняў, але ўмовы працы могуць змяняцца. У тым ліку скарочаны працоўны дзень — часова, «каб работнікі маглі скарыстацца магчымасцю дадатковага заробку».

— Мяркую, што апавяшчэнне апублікаваў нехта з супрацоўнікаў механічнага цэха, у якім мала працы, — сказаў Сяргей Грынкевіч. — Апавяшчэнне работніку маглі разаслаць памылкова, таму што яно і перавод на 0,1 стаўкі не ўзгодненыя з кіраўніком. Рассыланне апавяшчэнняў прыпыненае да разбору сітуацыі.

Фото: ИА

Фота: ІА «Магілёўскія ведамасці».

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў завод «Строммашына» банкрутам у ліпені 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0