Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у панядзелак пра намеры ЗША нанесці Анкары ўдар «у спіну». Пра гэта ён сказаў у панядзелак падчас выступу ў Анкары.
«З аднаго боку, вы [ЗША] разам з намі ўваходзіце ў НАТА, з іншага — вы спрабуеце нанесці вашаму стратэгічнаму партнёру ўдар у спіну. Хіба гэта дапушчальна?» — заявіў ён. Турэцкі лідар дадаў, што «няма ніякага разумнага абгрунтавання для такога варожага стаўлення да Турцыі з боку яе хаўрусніка па НАТА».
Ён дадаў, што «сакрэт поспеху дзяржавы ў пастаяннай гатоўнасці да вайны», і Турцыя «ва ўсіх адносінах гатовая да вайны».
0
0
0
0
0
0