У аўтамабільны мост у горадзе Генуя на поўначы Італіі перад тым, як ён абрынуўся, ударыла маланка, паведамляе інфармацыйны тэлеканал Rai News 24.
У момант абрушэння ў Генуі ішоў моцны лівень. У апошнія гады на мосце, які пабудавалі ў 1967 годзе, часта вяліся рамонтныя работы.
Аўтамабільны мост, па якім праходзіць аўтамагістраль А10, абрынуўся ў аўторак блізу італьянскай Генуі. Паведамляецца як мінімум пра 22 загінуўшых.