У міліцыю патэлефанавала 79-гадовая пенсіянерка і расказала, што да яе ў кватэру ўварваўся незнаёмы мужчына і патрабаваў грошы. Для таго, каб пенсіянерка адчыніла дзверы, зламыснік прыкінуўся яе ўнукам, паведамляе sb.by.

Жанчына не зразумела, што яе падманваюць, і адчыніла дзверы. Пасля гэтага мужчына ўварваўся ў кватэру і стаў патрабаваць у бабулі грошы. Зламыснік патрабаваў ад жанчыны 10 рублёў. Аднак знайсці грошай ён так і не змог, а пенсіянерка здолела скарыстацца момантам і пачала клікаць суседзяў на дапамогу. Спалоханы і расчараваны налётчык схаваўся, так нічога і не атрымаўшы.

Міліцыянты затрымалі 30-гадовага жыхара Баранавічаў, які наведваў у Слуцку сваіх сваякоў. Падчас допыту ён спрабаваў пераканаць праваахоўнікаў, што проста пераблытаў кватэры. Аднак на пытанне, чаму ён прадставіўся унукам, мужчына адказаць не змог.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за рабаванне. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 6 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0