Жыхар Брэста Дзмітрый Шыманскі карыстаецца паслугамі Белінвестбанка, у прыватнасці — інтэрнэт-банкінгам.
Мужчыну задавальняла якасць абслугоўвання, але раздражнялі некаторыя моманты кшталту такіх, што пры некаторых інтэрнэт-аплатах нельга было падпісацца па-беларуску.
Таксама ў банкінгу не было беларускамоўнай версіі інтэрфейса.
Шыманскі звярнуўся ў банк з прапановай распрацаваць беларускую версію і падправіць некаторыя магчымасці.
У адказе банк запэўніў, што ўжо сёлета — у 4-м квартале з'явіцца беларускамоўная версія праграмы.
0
0
0
0
0
0