Супрацоўнікі Гомельскай мытні знайшлі ў купэ пасажырскага цягніка Санкт-Пецярбург — Кіеў больш за 6 кілаграм ювелірных вырабаў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

У міжстолевай прасторы купэ мытнікі знайшлі чорныя пакеты. У іх знаходзілася больш за 550 адзінак падвесак, ланцужкоў, бранзалетаў і іншых прадметаў. На бірках вырабаў адзначана, што яны вырабленыя са срэбра і пазалоты. Агульны ацэначны кошт тавару склаў больш за 70 тысяч рублёў. Ювелірныя вырабы канфіскаваныя і будуць накіраваныя на матэрыялазнаўчую экспертызу ў мытную лабараторыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0