Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе выкарыстанне смартфонаў кітайскіх брэндаў у Белым доме і іншых урадавых установах, паведамляе PhoneArena.
Чыноўнікі асцерагаюцца, што прадукцыя кітайскіх кампаній можа быць пагрозай для бяспекі, і законапраект аб абмежаванні іх прысутнасці ў дзяржаўных установах чакаўся на працягу некалькіх месяцаў.
Законапраект паўплывае ў першую чаргу на Huawei і ZTE, якія з'яўляюцца найбуйнейшымі сусветнымі вытворцамі тэлекамунікацыйнага абсталявання.